Флікса Багацце

Беларуская настольная эканамічная гульня, разлічаная на групу ад 2 да 10 чалавек. Уяўляе сабой калоду картак з сітуацыямі.

Працягласць гульні залежыць ад колькасці гульцоў, іх камунікацый паміж сабой і стартавых умоў, вызначаных на пачатку гульні. Для 4-6 удзельнікаў пры стандартных умовах гульня доўжыцца 1,5-2 гадзіны, калі Вы будзеце траціць на ход не больш за 5 хвілін.

Мэта гульні – за пяць «гульнявых гадоў» стварыць найбольшы капітал у актывах і грошах на рахунку. Адным гульнявым годам лічыцца адна раздача карт. За грошы прымаецца 1 умоўная адзінка гульнявой валюты, якая называецца Талер (яе сімбал – TL).

ДОБРАЯ АТМАСФЕРА

У гульні ніяк нельга нашкодзіць іншым гульцам

ПРОСТАЯ МЕХАНІКА

Для гульні патрэбныя толькі карткі, папера і асадка

ГУЛЯЮЦЬ НА БІРЖЫ

Кіраванне рызыкамі і дыверсіфікацыя актываў

ГАНДАЛЬ І ЎГОДЫ

Перамовы, продаж, пасярэдніцтва і партнёрства

15 ХВІЛІН НА ПРАВІЛЫ

Растлумачыць можна хутка і лёгка нават групе з 60 чалавек

ВЫБАР ІНВЕСТЫЦЫЙ

Фондавы рынак, бізнэс або нерухомасць

 

«FLIXA» кампактная і не патрабуе выкарыстання гульнявога поля ды фішак. У яе можна гуляць не толькі дома або ў канторы, але і на прыродзе, у транспарце падчас падарожжаў, імпрэз, у кавярні. Для гульні кожнаму з гульцоў трэба ўсяго толькі ўмець чытаць, пісаць і лічыць.

Асноўная мэта гульні: памножыць свой стартавы капітал і зарабіць больш за іншых гульцоў за пяць гульнявых гадоў з дапамогай гандлю на біржы, стварэння бізнэсу або працы на рынку нерухомасці.

Гульня мае 4 тыпы беспрыбытковых «дробязных» акцый — B1, B2, B3, B4 і аблігацыі EU, якія прыносяць невялікі прыбытак. Рынак нерухомасці прадстаўлены шасцю тыпамі актываў: ад зямельных дзялянак да гандлёвых цэнтраў. Цэны гэтых актываў безупынна змяняюцца ў гульні па меры адгортвання гульнявых картак на стале, што дазваляе зарабляць не толькі на рэнтнай плаце, але і на розніцы ў рынкавым кошце. У гульні ёсць магчымасць стварыць і развіць свой бізнэс ад аднаго кіёска да цэлай сеткі і прадаць яго бізнэс-анёлу.

Гульня доўжыцца ад 3 да 10 гульнявых гадоў. Адзін гульнявы ​​год — гэта адна выкладка гульнявых картак на стол. Пасля таго, як карткі адгортваюцца, год заканчваецца. У канцы года гульцы падлічваюць прыбытак ад актываў і павялічваюць капітал.

Перамагае той, хто сфармаваў максімальны капітал.

Перад пачаткам гульні ўсім удзельнікам выдаецца пачатковы капітал у адпаведнасці з абраным узроўнем складанасці гульні. Гэта тыя грошы, якія гульцы назапасілі за папярэдні год, ашчадна выдаткоўваючы заробак, як належыць фінансава адукаванаму чалавеку. Менавіта іх гульцы і будуць інвеставаць у розныя актывы з мэтай памнажэння капіталу. Выдадзеную суму гулец запісвае ў бланк у поле «Грошы». Такая ж сума потым выдаецца гульцам перад пачаткам кожнага наступнага гульнявога года.

Гульня «Флікса Багацце» аб'ядноўвае «Классічнаю Фліксу» ды дадатак да яе – «I грымнуў крызіс».

Камплектацыя:

  • Скрынка
  • Правілы гульні
  • Гульнявыя карткі (80 шт)
  • Кубарык бланкаў для гульні
  • Гульнявые кубікі

Чым карысная гульня?

  • Трэніроўка навыкаў перамоў і пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў
  • Дапамагае вывучыць і зразумець узровень інвестыцыйных рызык
  • Дазволіць вывучыць крэдыты і дэпазіты, прынцыпы страхавання
  • Спрыяе развіццю эканамічнага далягляду
  • Павышае навыкі продажаў

Што ёсць у гульні?

  • Акцыі і аблігацыі
  • Банкавыя аперацыі
  • Купля ды продаж бізнэсу
  • Танная і дарагая нерухомасць
  • Інструменты дыверсіфікацыі і захавання капіталу

Гульня «Флікса Багацце» выдадзеная праз збор сродкаў на краўдфандынг-пляцоўке Талака. Праект падтрымала звыш 140 чалавек, была сабрана звыш 4 000 рублёў. Аб гульні зрабілі сюжэты Euroradio.fm ды Belsat.eu:

Галоўны партнёр і фундатар беларускамоўнага выдання гульні «Флікса Багацце» – суполка «Дзеткі-Кветкі»!

«Дзеткі-Кветкі» – гэта згуртаванне бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей на роднай мове і размаўляюць па-беларуску.

Мы ладзім сустрэчы і святы, ходзім разам у тэатр і кіно, камунікуем праз суполкі ў сацыяльных сетках – гэта для нас жывая онлайн-гутарка на роднай мове ва ўсялякую часіну.

Мы імкнёмся дапамагаць і падтрымліваць усіх, хто робіць беларускамоўныя прадукты: збіраем грошы на агучванне мультфільмаў і кіно па-беларуску, гуртуемся для набыцця кніг, гульняў і розных цікавостак праз краўдфандынг і не толькі.

Наша мэта – супольна спрыяць таму, каб нашыя дзеці ведалі і шанавалі сапраўдную гісторыю і спадчыну Беларусі, пашыралі беларускую мову сярод родных і сяброў.

Дзякуем асобам, якія падтрымалі выданне беларускамоўнай версіі гульні. 

Гэта: Alesia Szauczuk, Aliaksandr M, Victor Chernyshev, Аксана Акуневіч, Аксана Лic, Алёна Буй, Алена Камінская, Алена Макарэвiч, Аляксандр Гелагаеў, Аляксандр Міхасёў, Аляксандра Баярына, Ганна Холюсева, Валера Макарэвіч, Валерый Ваейкоў, Валянціна Андрэева, Васіліна Крэтовіч, Васіль Грыбоўскі, Вераніка Русакова, Вета Маркевiч, Віка Новікава, Вольга Бародзiч, Вольга Казакова, Вольга Харламава, Волька Жарнасек, Галя Аксенава, Ганна Варпаховіч, Ганна Сачак, Гвоздзь Вольга, Дар’я Вашкевіч, Захаро Ірына, Іна Каралёва (Хазеева), Ірына Акушэвіч, Касцюкевіч Юлія, Кася Панкевіч, Кацярына Буто, Краўцова Надзея, Лідзія Карцава, Люба Баркун, Майсевіч Наталля, Малышава Кацярына, Марцюшкова Аляксандра, Марына Фіронава, Марыя Журко, Надзея Марозава, Наста Радзюк, Настасся Кухарэнка, Насця Русакова, Наталка, Наталля Зенька, Наталля Іскарцава, Наталля Смусіна, Вольга Кузняцова, Паліна Грынчанка, Парфёнава Анастасія, Саша Бусел, Свежы Юмбрык, Святлана Талкачова, Святлана Каханоўская, Святлана Кабышава, Святлана Садоўская, Сіліверсценка Ірына, Спірыдон Алена, Таццяна Галагуцкая, Таццяна Ігнацьева, Траццякова Ганна, Філіпчык Андрэй, Шашкель Вольга, Эльвіра Гурыновіч, Юлія, Юлія Бабіч, Яніна Мураўская, Яўген, Яўген Бойка, а таксама ўсе фундатары з Талакі: Natałka Dinkel, Alena Tserashkova, Уладзімір Андрыенка, Aliaksandr Kuushynau, Зміцер Драздоў, Віктар Яўмененка, Alexei Rudak, Juljan Misiukievič, Надзея Брылеўская, Ганна Варпаховіч, Кірылл Голуб, Кася Панкевіч, Кацярына Пархомчык, Serge Adzinets, Siarhei Siliukou, Стас Пятровіч, Цімафей Каліноўскі, Вольга Баркун, Victor Dubiniuk, Аляксандр Радкевіч, Павел Белакурскі, Vala VI, Vola Kuzmich, Ekaterina Tarazevich, Sviatlana Busel, Андрэй Бык, Андрэй Хвалько, Mila Baturo, Lukashenka Irine, Iryna Khadarenka, Ірына Лук’янава, Алена Чарнавокая, Serge Shima, Yury Karalkou, Міхаіл Дарашэвіч, Марына Клюшун, Алёна Церашкова, Roman Lishtvan, Юлія Згерская, Ульяна Рудовіч, Андрэй Бык, Аксана Жураўлёва.

Аўтар: К.Уладзіміраў.
Пераклад правiлаў гульнi i картак Іна Мудрачэнка.

1 - 3

гадзіны на адну гульню

2 - 14

удзельнікаў на адным камплекце

60 - 70

чалавек могуць гуляць з адным вядучым

300+

копій гульні беларускамоўнага наклада

Гульнявы ​​працэс і водгукі

Водгукі аб гульні Флікса Багацце

caret-down caret-up caret-left caret-right
Andrew Kovzel Минск, Беларусь

...Во-первых мне нравится сама идея игры. До этого словосочетание "экономическая игра" у меня четко ассоциировалось с Монополией и подобными, которые я не люблю. А Flixa - совсем другое дело! Вы делаете хорошее дело и у меня появилась отличная возможность научить своего сына каким-то основам рынка. В игре большую часть времени занимает учет денег, активов, цен. Суть игры ведь не в бухгалтерии, а в принятии обдуманных решений. ...мне просто нравится то, чем вы занимаетесь и я хочу вам помочь в развитии...

Борис Мосунов Минск, Беларусь
...Друзья, не могу молчать! Совершенно неожиданно на пикнике в выходные меня подсадили на Фликсу. При том что я сознательно проигнорировал все мероприятия связанные с премьерой... Давно я так интересно не отдыхал компанией. С одной стороны все просто, с другой - мозг все время занят приятным - подсчетом денег. При этом формируется неосознанная привычка анализа рынка и ожидания возможностей для инвестирования. Единственный промах на мой взгляд - отсутствие карточек, подвергающих риску бизнесы, получается, что бизнес - единственное беспроигрышное и абсолютно надежное вложение. А в остальном - браво Игрике! Еще приятно в конце посчитать как начальные 2000 превратились в 76700 за пять лет. Одним словом, спасибо всем всем всем, кто сделал эту игру 🙂
Lena Drozdova Минск, Беларусь
ОМГ, я уже вижу промо-ролик для фликсы: обглоданные комарами до самых костей люди играют во фликсу, от людей уходят косяком жены - а они продолжают играть во фликсу, сменяются правительства и расы - люди играют во фликсу, землю населяют мутанты - люди играют во фликсу, пришел армагеддон - а люди продолжали играть во фликсу. И слоган: Затягивает, короче:) Крутейшая игра! 🙂 Респект создателям!
Елена Алексеева Улан-Удэ, Россия

...очень понравилась, много положительных эмоций! Увлекательная игра)) развивает умение предвидеть, затрагивает вопросы страхования, инвестирования, торговли на фондовой бирже, малого бизнеса, кредитования и депозитов. Мне было интересно))

Колькі гульня каштуе*

* кошт прыведзены для даведкі!

Дадзены сайт продажу гульняў не ажыццяўляе. Пытайцеся гульні праекту «Ігрыка» у рэгіянальных распаўсюднікаў. Заўсёды ўдакладняйце рынкавы кошт у нашых дыстрыб'ютараў!

От 35 рублей в зависимости от региона.